Памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз

Памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз

1 снежня памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз. Яму было 88 гадоў, інфармуе Радыё Свабода. Яшчэ ў савецкія часы Белакоз стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музей (Мастоўскі раён). Значную частку свайго жыцця ён працаваў у Гудзевічах настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Алесь Белакоз распавядаў, што ў 1948 годзе, калі быў маладым настаўнікам, ён напісаў на аркушах паперы заклік "Змагайцеся за незалежную Беларусь!" ды раскідаў іх з цягніка па дарозе ў Мінск. Пасля надрукаваў антысавецкія ўлёткі, якія з сябрамі распаўсюджваў у Гродне. Цудам ён пазбег арышту.

Белакоз — заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзяяч культуры, адзін з першых быў ушанаваны медалём імя Францішка Скарыны, лаўрэат прэміі "За свабоду думкі".

Пахаванне Алеся Белакоза адбудзецца 2 снежня ў вёсцы Гудзевічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі