Вы тут

Памёр легендарны мінскі "дынамавец", чэмпіён СССР, футбаліст Юрый Пудышаў.

Легендарны беларускі футбаліст, мінскі дынамавец Юрый Пудышаў пайшоў з жыцця ва ўзросце 67 гадоў

Памёр легендарны беларускі футбаліст Юрый Пудышаў. Яму было 67 гадоў. Пра яго смерць паведамляе телеграм-канал «Беларускі футбол».

Яшчэ ў 1982 годзе Пудышаў стаў чэмпіёнам СССР у складзе мінскага «Дынама». Заўзятары да гэтага часу з вялікай цеплынёй успамінаюць тагачасны ўзлёт беларускага футбола.

У незалежнай Беларусі Юрый Пудышаў не толькі трэніраваў, але і працягваў займацца футболам на прафесійным узроўні. Ён выйшаў на поле, калі яму было за 50.

А журналістам спадабаўся Пудышаў за трапныя каментары. Футбаліст часта сек  праўду-матку як ёсць.

Euroradio выказвае спачуванні родным і блізкім Юрыя Пудышава, а таксама ўсім беларускім футбольным заўзятарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.