Памёр кіраўнік Беларусі, пры якім узнікла назва "Вандэя Перабудовы"

На 96-м годзе памёр Яфрэм Сакалоў — адзін з апошніх кіраўнікоў БССР. Пра яго смерць паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

У 1987-1990 гадах Яфрэм Сакалоў быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі — то бок, кіраўніком БССР. Пры ім у Мінску быў разагнаны першы нефармальны мітынг на Дзяды (1988). Сама Беларусь тады атрымала характарыстыку "Вандэя Перабудовы" — аўтарам хвосткага выслоўя быў пісьменнік Алесь Адамовіч

З 1990-га года Сакалоў быў персанальным пенсіянерам саюзнага значэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.