Вы тут

Памёр чалавек з "каманды Лукашэнкі" 1994 года

Міхаіл Сазонаў / tut.by

Памёр Міхаіл Сазонаў — чалавек з "каманды Лукашэнкі" 1994 года і колішні экс-намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Яму было 64 гады. Як паведамляе TUT.by, Сазонаў правёў два месяцы ў кардыяцэнтры і там заразіўся каранавірусам.

Міхаіл Сазонаў з 1980-х працаваў у МУС. У 1993-м яго перавялі з пасады намесніка начальніка рэспубліканскага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю — у парламенцкую антыкарупцыйную камісію, якую ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. У 2000-м Сазонаў сышоў з дзяржаўнай службы і займаўся бізнэсам.

Публікацыя 1994 года / naviny.media

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.