Вы тут

Памёр Алег Пашак — стваральнік фолк-фэсту "Камяніца"

Алег Пашак / Фэйсбук

13 снежня ў Мінску памёр бізнесовец, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў прадзюсар Зміцер Безкаравайны.

Фэст "Камяніца" ладзіўся з 2009 года. Месцам яго правядзення стаў Музей беларускай народнай архітэктуры і побыту (пасёлак Азярцо пад Мінскам).

Сёлета фестываль быў адменены, бо ад падтрымкі "Камяніцы" адмовіўся генеральны партнёр. Сам фэст быў некамерцыйным: усе выручаныя сродкі ішлі на карысць музея народнай архітэктуры.

Пашак быў уладальнікам кавярняў "Камяніца", "Грай" і "Агінскі".

Развітанне з Алегам Пашакам адбудзецца 14 снежня па адрасе: вул. Кульман, 33а з 11:00 да 13:00. Пахаваюць яго на минских Кальварыйскіх могілках (13:30).

Фэст "Камяніца" / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.