Паміж Беларуссю і Польшчай пабудуюць тры новыя масты

Паміж Беларуссю і Польшчай пабудуюць тры новыя масты

Праз два-тры гады на памежным пераходзе "Дамачава-Славатычэ" можа пачацца будаўніцтва новага моста. Пра гэта заявілі міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак і міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык пасля двухбаковай сустрэчы ў Брэсце, перадае БЕЛТА. Дамову пра будаўніцтва моста плануюць падпісаць праз месяц.

Міністры падпісалі міжурадавае пагадненне аб утрыманні памежных дарожна-маставых аб'ектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Гэты дакумент, як заявілі міністры, дае магчымасць больш эфектыўна эксплуатаваць, рэканструяваць і развіваць памежную дарожную інфраструктуру.

Польскі міністр адзначыў, што праект наконт моста ў Дамачава-Славатычэ фактычна гатовы. "Услед за гэтым будзе мост Брэст-Цярэспаль, які на падставе прынятых дакументаў з'яўляецца лагічным працягам нашых пачынанняў", — дадаў Анджэй Адамчык.

Акрамя таго, Беларусь і Польшча плануюць развіваць і чыгуначную інфраструктуру. Напрыклад, сёння на пераходзе Брэст-Цярэспаль праходзяць 14 пар цягнікоў, а ставіцца арыенцір у 40 пар цягнікоў. Бакі пачалі ўжо абмяркоўваць будаўніцтва трэцяга чыгуначнага моста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі