Вы тут

Памежны камітэт: грамадзян Беларусі прапускаюць на ўезд у краіну

На мяжы / БЕЛТА

Грамадзян Беларусі прапускаюць на ўезд у краіну праз дзяржаўную мяжу. Пра гэта заявіў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Антон Бычкоўскі. Паводле яго слоў, "па астатніх катэгорыях грамадзян прымаюцца прыватныя рашэнні ў кожным канкрэтным выпадку".

29 кастрычніка нечакана стала вядома пра часовае абмежаванне ўезду на тэрыторыю Беларусі праз наземныя пункты пропуску "асобных катэгорый фізічных асоб з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны". Сітуацыя тлумачыцца "эпідэмічнай сітуацыяй, якая склалася ў сумежных краінах". Некалькі гадзін на межах (акрамя расійскай) былі праблемы з вяртаннем беларусаў на радзіму, пакуль іх нарэшце не пачалі прапускаць.

Вядома, што пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск "функцыянуе без вышэйпазначаных абмежаванняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.