Вы тут

Памежнікі не пускаюць у Беларусь “дужых маладых людзей”

Цягнік "Брэст-Тэрэспаль" / Holiday.by

За мінулы тыдзень памежнікі адмовілі ва ўездзе ў Беларусь 595 замежнікам.

— Абсалютная большасць з іх — дужыя маладыя людзі, спартыўнага целаскладу, якія ніяк не змаглі растлумачыць або пацвердзіць мэты прыбыцця ў Беларусь,заявіў у панядзелак прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Ён дадаў, што ў асноўным у Беларусь не пускалі жыхароў Украіны, Польшчы і Літвы. Менавіта ў гэтых краінах, па сцверджанні беларускіх уладаў, знаходзяцца "лялькаводы" беларускіх пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.