Палітзняволеная фігурантка "карагоднай справы" збегла з "хіміі". Цяпер Вікторыя Лысковіч знаходзіцца ў Літве.
Лысковіч атрымала паўтара года "хіміі", пакаранне адбывала ў Віцебску.
“Карагодная справа” — гэта самы вялікі судовы працэс за пратэсты 2020 года. Падставай стала мірная акцыя пратэсту ў цэнтры Брэста ў верасні 2020-га. Яе ўдзельнікі вадзілі карагоды і спявалі песні, пакуль разганяць іх не прыехаў вадамёт.