Палітзняволенай Юліі Слуцкай не аддалі лекі, якія перадала дачка

Палітзняволенай Юліі Слуцкай не аддалі лекі, якія перадала дачка

Палітзняволеная па "справе Прэс-клуба" Юлія Слуцкая не атрымлівае частку пошты і перададзеныя ёй лекі. Пра гэта яе дачка Аляксандра распавяла ў каментары "Салідарнасці".

Па яе словах, у Юліі Слуцкай у зняволенні пачаліся праблемы са здароўем: "І са зрокам, і з кашлем. Плюс, мяркуючы па ўсім, у яе быў прыступ мігатлівай арытміі. Дыягназ паставіла маміна тэрапеўтка, калі я апісала сімптомы, а турэмны доктар сказаў: не перажывайце, гэта магнітныя буры".

Аляксандра кажа, што яны з маці пішуць адна адной лісты штодня. Аднак пошта амаль не даходзіць — за апошнія тыдні на волю дайшлі ўсяго два лісты ад заснавальніцы "Прэс-клуба".

Таксама Юлія Слуцкая не атрымала медпрэпараты, якія перадала дачка.

"Мама праз адваката папрасіла перадаць ёй мазь, бо пад пазногцем пачалося запаленне або скула. Я, натуральна, перадала — у бліжэйшы дзень, калі дазволеныя медперадачы. Праз тыдзень адвакат прыйшоў да яе, і мама спытала, чаму я не перадала мазь. Я пацікавілася ў жанчыны ў акенцы, ці магло быць такое, што прынялі, але не перадалі. Адказалі, маўляў, так, у нас запарка з фельчарам, многія хварэюць. Гэта значыць, лекі прымаюць, але не прыносяць", — кажа Аляксандра.

Па "справе Прэс-клуба" праходзіць і сын Юліі Слуцкай Пётр. Пра брата Аляксандра ведае, што ў перапоўненай камеры з ім сядзяць 23 чалавекі. Пры цяперашняй спёцы там складана захоўваць прадукты, бо яны хутка псуюцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі