Палітвязню Анатолю Латушку “настойліва раяць” не пісаць лісты на беларускай мове

Анатоль Латушка ў судзе / sb.by

Палітвязню Анатолю Латушку “настойліва раяць” не пісаць лісты на беларускай мове, паведамляе @viasna96. Праваабаронцы адзначаюць, што яго просяць не рабіць так, таму што цэнзар у віцебскім СІЗА “не вывучала мову і зусім яе не разумее”. Відаць, з гэтым звязана тое, што лісты па-беларуску не даходзяць да палітвязня. Латушка працягвае пісаць з-за кратаў беларускамоўныя лісты.

Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі ў студзені ў складзе групы падпольшчыкаў. У верасні ён быў асуджаны на 6 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.