Вы тут

Палітвязня Паўла Вінаградава асудзілі на 5 гадоў калоніі

Павел Вінаградаў

Актывісту Паўлу Вінаградаву прысудзілі пяць гадоў зняволення. Справу разглядаў Мінскі абласны суд.

Яго судзілі за эмацыйны пост у Фэйсбуку. Абвінавачанне выставілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— 130-ы (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці)
— 342-і (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадмкі парадак, або актыўны ўдзел у іх),
— 387-і (паклёп на прэзідэнта).

Суд над Вінаградавым зрабілі закрытым.

Блогера затрымалі 22 снежня 2021 года ў яго дома ў Беразіне. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Вінаградаў — блогер, тэлевядоўца, актыўны ўдзельнік дэмакратычнага руху. У 2008-м за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў ён быў асуджаны на два гады абмежавання волі. У 2011 годзе за ўдзел у Плошчы яго асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вінаградаў быў памілаваны і вызвалены, знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам у сталіцы. Потым яго шмат разоў затрымлівалі па надуманых прычынах, і напрыканцы 2014 года Павел з'ехаў з Мінска да бацькі ў Беразіно.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.