Палітвязні паведамляюць пра новыя абмежаванні ў ліставанні
![Лісты для палітвязняў / viasna96](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-05-18_16-12-57.jpg.webp?itok=PEWsjWxp)
Лісты для палітвязняў / viasna96
У Жодзінскай турме ўведзеныя новыя правілы адпраўкі і атрымання карэспандэнцыі. Пра гэта расказваюць праваабаронцы са спасылкай на палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына. Пра гэта Івашын напісаў родным у лісце.
З яго слоў вынікае, што зняволеным цяпер забаронена дасылаць у канвертах раздрукоўкі, налепкі, а таксама асадкі і стрыжні для іх. Па-ранейшаму можна класці ў канверт фатаграфіі, чыстую паперу і канверты, а таксама паштоўкі і маркі.
Паводле звестак праваабаронцаў, такія ж правілы цяпер дзейнічаюць у папраўчых калоніях №2 і №3. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта паўсюдная практыка. Яна "накіраваная на новыя абмежаванні для палітвязняў, якім, напрыклад, давядзецца выдаткоўваць грошы з рахункаў на куплю тых жа стрыжняў або асадак". Большасць палітвязняў, нагадаем, могуць выдаткоўваць толькі некалькі базавых адзінак на месяц, і дадатковыя выдаткі ў гэтай сітуацыі скароцяць і так невялікія магчымасці купіць сабе прадукты або неабходныя рэчы.
![Политзаключенные сообщают о новых ограничениях в переписке](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/list_21_12.jpg.webp?itok=rILYAPPV)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.