Палітвязень Лосік з калоніі стэлефанаваўся з жонкай

Палітвязень Лосік з калоніі стэлефанаваўся з жонкай

Палітвязень Ігар Лосік затэлефанаваў з наваполацкай калоніі жонцы.

У каментары Intex-press Дар'я распавяла, што ўжо двойчы змагла пагаварыць з мужам па тэлефоне. Тэлефанаваць часцей Ігару не дазваляюць, бо ён стаіць на ўліку як "схільны да экстрэмізму".

"Адно тэлефанаанне ў два тыдні працягласцю каля пяці хвілін", — кажа пра абмежаванні Дар'я.

Ігар, які пакутуе на артэрыяльную гіпертэнзію, запэўніў жонку, што ўсе неабходныя медыцынскія прэпараты яму выдаюць рэгулярна.

Дар'я Лосік таксама кажа, што лісты ад мужа даходзяць рэгулярна: тры-чатыры на тыдзень. Яму самому, як і раней, перадаюць лісты толькі ад сваякоў. Шэсць дзён у тыдзень Ігар працуе, адказваць на лісты можа толькі па нядзелях. 

Ігара Лосіка затрымалі ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 года. Судзілі яго разам з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Блогера асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі