Палітвязень Ігар Лосік спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Мінулай вясной Ігар Лосік упершыню за амаль два гады ўбачыў дачку / facebook.com
Мінулай вясной Ігар Лосік упершыню за амаль два гады ўбачыў дачку / facebook.com

Праваабаронцам стала вядома, што журналіст "Радыё Свабоды" Ігар Лосік спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Ён адбывае тэрмін у Наваполацкай калоніі.

Адміністрацыя калоніі змясціла Ігара ў штрафны ізалятар. Там ён спачатку трымаў галадоўку, а затым парэзаў сабе рукі і шыю. Яго дастаўлялі ў медсанчастку.

Ігара Лосіка затрымалі ў чэрвені 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Затым прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па так званай "справе Ціханоўскага". Пазней два гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы Дар'і Лосік. Іх чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі