Вы тут

Палітвязень Лосік аб'явіў сухую галадоўку, яго жонка звярнулася да Лукашэнкі

Ігар Лосік / baj.by

Палітвязень Ігар Лосік аб'явіў сухую галадоўку. Перад гэтым яму выставілі новае абвінавачанне, паведамляе Радыё Свабода. Пратэстуючы, Лосік на вачах у следчага і адваката спрабаваў парэзаць сабе рукі.

Якое новае абвінавачванне, невядома — адвакат не змог паведаміць, паколькі знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Ігар Лосік — кансультант Радыё Свабода і адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга". Яго затрымалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Спачатку Лосіка вінавацілі ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У студзені 2021-га ён спыніў галадоўку, якая працягвалася 41 дзень. Лосік пратэставаў супраць новых абвінавачанняў, выстаўленых у сярэдзіне снежня 2020-га — "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках".

Жонка палітвязня Дар'я Лосік звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. "Што мой муж робіць 9 месяцаў у турме?", — пытаецца яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.