Палітвязень Дзмітрый Кулакоў збег з Беларусі

Палітвязень Дзмітрый Кулакоў збег з Беларусі

Палітвязень Дзмітрый Кулакоў збег з Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Ён адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №49 у Шклове. Кулакову 30 гадоў. У снежні 2020-га ён быў асуджаны судом Шумілінскага раёна на 3,5 года "хіміі" па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "Абраза прадстаўніка ўлады". Пасля абвяшчэння прысуду Дзмітрый Кулакоў быў вызвалены з-пад варты. Яго затрымалі ў студзені, калі прысуд набыў сілу.

На "хіміі" палітвязень працаваў на пілараме, на камбікормавым заводзе. У чэрвені ён праглынуў кавалак металічнай лыжкі — на знак пратэсту, бо яго не пусцілі на спатканне з жонкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі