Палітолаг: Добра, што патэнцыйныя кандыдаты не сустракалі Статкевіча

Палітолаг Павел Усаў у жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў адсутнасць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі на аўтавакзале "Усходні". Нагадаем, што 22 жніўня сотні людзей сабраліся там, каб сустрэць экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколу Статкевіча, які 5 гадоў правёў за кратамі і быў вызвалены разам зпяцю5 іншымі палітвязнямі ў суботу.

Усаў: “Што тычыцца Караткевіч, Лябедзькі і Калякіна, то гэта вельмі добра, што іх не было на вакзале. Караткевіч і так зрабіла сабе піяр, калі паехала ў калонію і паказала, як яна нібыта турбуецца пра лёс  Статкевіча. Было б крывадушшам, калі б гэтыя людзі з’явіліся і сустракалі Статкевіча ў той час, калі большасць дэмакратычнай супольнасці падтрымлівае ідэю байкоту”.

На думку палітолага, нават нязломлены турмой Мікола Статкевіч не зможа аб’яднаць цынічную беларускую апазіцыю, а вызваленне палітвязняў не паўплывае на ход выбарчай кампаніі. Гэтая падзея таксама не стане пачаткам зменаў ва ўнутранай палітыцы дзяржавы. Павел Усаў лічыць, што беларускія ўлады і надалей будуць выкарыстоўваць рэпрэсіўныя метады, каб паказаць, што ў краіне нічога не змянілася для патэнцыйных апанентаў рэжыму.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі