Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб амністыі адразу ў двух чытаннях

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў / Еўрарадыё, архіўнае фота

10 лістапада дэпутаты адразу ў двух чытаннях прынялі закон "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства", паведмляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў .

Паводле папярэдніх звестак, на волю выйдуць 4545 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1600 (з іх 10 непаўналетніх), з "хіміі" — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2 445 чалавек.

На 1 год тэрміны будуць скарочаныя 3950 асуджаным: 2500 з іх адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, 350 — на "хіміі", 1100 стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях.

Як распавядала Еўрарадыё, большасць "палітычных" пад амністыю не трапяць, бо яны "здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.