Пакупнік адмовіўся ад грузу судна Razoni, якое прыйшло з Украіны

Пакупнік адмовіўся ад грузу судна Razoni, якое прыйшло з Украіны

Пакупнік адмовіўся ад украінскага збожжа, якое вёз сухагруз Razoni у ліванскі порт Трыпалі, перадае Бі-Бі-Сі. Прычынай адмовы ён назваў затрымку з дастаўкай грузу больш як на пяць месяцаў. 

Цяпер карабель спыніўся каля ўзбярэжжа Паўднёвай Турцыі. Пастаўшчык грузу шукае новага пакупніка.

Як распавядала Еўрарадыё, Razoni — першы сухагруз з украінскім збожжам, які выйшаў з Адэсы 1 жніўня ў рамках пагаднення па разблакаванні чарнаморскіх партоў. Ён вязе 26 тысяч тон украінскай кукурузы. Караблі не маглі выйсці з партоў з 24 лютага, калі Расія напала на Украіну.

Пасля Razoni з чарнаморскіх партоў Украіны выйшлі яшчэ пяць судоў з сельгаспрадукцыяй. Напрыклад, сухагруз Polarnet ужо прыбыў у турэцкі порт Дэрынджэ і даставіў 12 тысяч тон кукурузы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі