Вы тут

Пахаладанне ў Беларусі: у кватэрах пачнуць уключаць цяпло

Халодная восень / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Уначы ў нядзелю, 19 верасня, у Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с (у сталіцы — да 17 м/с), папярэджваюць сіноптыкі. Прагназуюцца дажджы (месцамі яны будуць моцныя).

У начныя гадзіны па краіне будзе ад +4 да +10 градусаў, удзень — 6-12 цяпла (на Гомельшчыне — да +15). Такія ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня. У Беларусі ўстанавіўся нечакана халодны верасень. Можна чакаць, што ў кватэрах неўзабаве пачне з'яўляцца цяпло (прынамсі, у некаторых рэгіёнах). Звычайна рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезону прымаецца, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу пяці дзён складае +8 градусаў і ніжэй. Але ўлады могуць яго прыняць і хутчэй, арыентуючыся на прагноз надвор'я на бліжэйшы тыдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.