Пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў канцы тыдня

Пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў канцы тыдня

У Беларусі пахаладае ў канцы тыдня. Калі ўвечары ў пятніцу чакаецца каля 0, дык у суботу, 17 сакавіка, тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе складаць 7-10 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — 8-11 градусаў са знакам мінус (у Брэсцкай вобласці будзе ад -3 да -5 уначы і ад -4 да -6 удзень). Пра гэта сведчаць дадзеныя сайта pogoda.by. Больш падрабязны прагноз гл. тут.

У аўторак, 13 сакавіка, амаль па ўсёй нашай краіне пройдуць дажджы, будзе моцны вецер з парывамі да 14-18 метраў за секунду. Уначы прагназуецца ад 0 да -6 градусаў, удзень — 2-8 цяпла, а на Брэстчыне — ад +9 да +14 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі