Падрабязнасці крымінальнай справы былога намесніка міністра Лісіцы

Міністэрства ўнутраных спраў у панядзелак агучыла падрабязнасці справы. Высветлілася, што Фёдар Лісіца рамантаваў прадастаўленую яму службовую кватэру агульнай плошчай 111 кв. метраў за кошт сродкаў інавацыйнага фонда Міністэрства лясной гаспадаркі. Было патрачана каля 300 мільёнаў рублёў.



Летам 2012-га чыноўнік жыў бясплатна ў нумары "люкс" гасцініцы, якая адносіцца да міністэрства. Таксама аператыўнікі выявілі, што ў час працы дырэктарам Старобінскага лясгаса Фёдар Лісіца незаконна завалодаў зямлёй і пабудаваў там катэдж. Страты былі ацэненыя на суму звыш 1 млрд 100 млн рублёў.



У 2008-м за кошт дзяржустановы Лісіца пабудаваў для сябе ў вёсцы Тычыны Салігорскага раёна службовае жыллё агульнай плошчай 252 м. кв. Пазней гэты дом быў незаконна прыватызаваны і аформлены ў прыватную ўласнасць на льготных умовах, паведамляе БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі