Падлеткі трапілі пад колы, калі ўдвох ехалі на адным самакаце

Самакаты

Самакаты

Дзве 16-гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы легкавіка ў Мінску, калі ўдвох ехалі на адным самакаце.

Падлеткі перасякалі дарогу па пешаходным пераходзе і на зялёнае святло. Але кіроўца Nissan, які паварочваў направа, іх не заўважыў.

Адну з непаўналетніх пасля ДТЗ адвезлі ў лякарню для абследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.