Падчас пробнага перапісу людзі пабаяліся адказваць на пытанне аб занятасці?

Падчас пробнага перапісу людзі пабаяліся адказваць на пытанне аб занятасці?

У жыхароў Маладзечанскага раёна, якія паўдзельнічалі ў пробным перапісе насельніцтва, узніклі праблемы з адказам на пытанне аб занятасці. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

Іна Мядзведзева: “Пытанні, што задаваліся, былі зразумелыя. Але пэўныя цяжкасці ўзніклі па пытаннях занятасці і сельскай гаспадаркі”.

Агулам у перапісе ўзялі ўдзел 14,6 тысяч чалавек. Адмовіліся адказваць на пытанні 1,7%. Гэтым разам дадзеныя фіксаваліся не на паперы, а ў планшэце. Гэта дазволіла траціць на аднаго рэспандэнта ў сярэднім 5 хвілінаў, што ўтрая менш, чым падчас перапісу 2009 года. Нагадаем, усеагульны перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў 2019 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі