Падатковая патрабуе ад асуджанага праваабаронцы падаць дэкларацыю аб даходах

Леанід Судаленка / baj.by
Леанід Судаленка / baj.by

Падатковая патрабуе ад асуджанага праваабаронцы Леаніда Судаленкі падаць дэкларацыю аб даходах за 6 гадоў, паведамляе Радыё "Рацыя".

Гадавыя дэкларацыі ён падаваў: у 2019 годзе адчытваўся асабіста, за мінулы год за яго гэта зрабіла жонка, таму што на той момант ён ужо знаходзіўся ў зняволенні. Фізічныя асобы падаюць дэкларацыі да 31 сакавіка, а Судаленку затрымалі ў студзені.

Сваю новую просьбу ў падаткай матывавалі тым, што ў іх з'явілася "пэўная інфармацыя" пра суму грошай. Праясніць сітуацыю Судаленка павінен на працягу 10 дзён.

Аб патрабаванні падатковай стала вядома з ліста праваабаронцы. Ён лічыць, што на яго паступіў нейкі заказ. Не выключана, мяркуе ён, што цікавасць падаткавікоў звязаны з "справай "Вясны".

Нагадаем, 3 лістапада Леанід Судаленка быў асуджаны на 3 гады калоніі. Яго абвінавачвалі ў фінансаваньні пратэстаў і арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Гаворка ідзе аб тым, што праваабаронца дапамагаў аплочваць штрафы і адвакатаў пацярпелым ад рэпрэсій. У СІЗА яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. Леаніда Судаленку прызналі палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі