Праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў Гомелі
![Праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў Гомелі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_9082.jpg.webp?itok=p1w46h5s)
У Гомелі ў панядзелак затрымалі Леаніда Судаленку, які ўзначальвае мясцовую філію праваабарончага цэнтра "Вясна", зачыненага ўладамі. Як піша "Вясна", цяпер Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце.
Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя.
5 студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, 52 і дома ў гомельскіх актывістаў адбыліся ператрусы. Афіцыйнай падставай стала крымінальная справа на гамельчука Уладзіміра Няпомняшчых, якога вінавацяць у пагрозе пракурору.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.