Падатак на даданую вартасць у Беларусі хочуць падняць да 23%

Беларускія ўлады хочуць павысіць падаткі. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць падняць падатак на даданую вартасць да 23%. Сёння гэты падатак складае 20%. 

Таксама ўлады хочуць павысіць падатак на прыбытак, піша BPN.

Пра гэтыя планы ўладаў расказала дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч на пасяджэнні яго праўлення.

Удзельнікі сустрэчы выказалі занепакоенасць такімі планамі: павышэнне падаткаў пагоршыць і без таго няпростыя ўмовы працы бізнесу. "Акрамя таго, павышэнне ўскоснага падатку (ПДВ) будзе перакладаць цяжар росту цэнаў на канчатковага спажыўца", — адзначыла Тарасевіч.

На яе думку, уладам варта дбаць не толькі пра напаўненне бюджэту, але і пра скарачэнне яго выдаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.