Пад Жабінкай знайшлі сем тон нелегальнага спірту з Расіі

Такіх бутэлек у машыне было 1400 / скрыншот з відэа МУС
Такіх бутэлек у машыне было 1400 / скрыншот з відэа МУС

Аператыўнікі Гродзенскага УБЭЗ спынілі пад Жабінкай седлавы цягач з сямю тонамі кантрафактнага спірту. Машынай кіраваў 26-гадовы гамяльчук.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спірт планавалася прадаваць беларусам. Кошт партыі ацэньваецца ў 105 тысяч рублёў.

Цяпер праводзіцца праверка, устанаўліваюцца іншыя асобы, якія маюць дачыненне да таго, што ў Беларусь нелегальна трапілі 1400 пяцілітровых бутэлек спірту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі