Пад Столінам п'яны хлопец кінуў петарду ў машыну, якая ехала міма, і падпаліў яе

Пад Столінам п'яны хлопец кінуў петарду ў машыну, якая ехала міма, і падпаліў яе

У Столінскім раёне п'яны хлопец трапна кінуў петарду і патрапіў у салон аўтамабіля, які праязджаў міма. Здарэнне адбылося ўвечары 8 кастрычніка. Петарда пашкодзіла салон і адзенне кіроўцы.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, у дачыненні 18-гадовага хлопца распачалі крымінальную справу, артыкул — "Хуліганства". Падчас затрымання ў яго знайшлі яшчэ дзве петарды.

Сайт media-polesye.by паведамляе, што падазраваны ў хуліганстве вясковец і раней меў праблемы з законам. Кіроўца, які пацярпеў, з'яўляецца супрацоўнікам газавай гаспадаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі