Вы тут

Пад санкцыямі ЕС кіраўнік "Беларуськалія", экс-кіраўнік ГУБАЗіК, прапагандысты

Гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты / БЕЛТА

Еўрасаюз апублікаваў санкцыйны спіс па 6-м пакеце санкцый супраць Расіі. Было вядома, што ён закрануў і Беларусь, а цяпер з'явіліся падрабязнасці.

Пад санкцыі ЕС трапілі кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, сыны алігарха Аляксея Алексіна Віталь і Дзмітрый, уладальнік Dana Багалюб Карыч, прапагандысты Андрэй Сыч, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. Таксама ў новым санкцыйным спісе — былы кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты, суддзя Мікалай Доля і пракурор Дзянiс Мiкушаў.

Белінвестбанк з 14 чэрвеня адключаюць ад SWIFT. Таксама ў "чорныя спісы" Еўрасаюза трапляюць Беларуская калійная кампанія, "Інтэр Табако" Аляксея Алексіна, "Нафтан", тытунёвая фабрыка "Нёман", "Белмытсэрвіс", "Белкамунмаш" і Белтэлерадыёкампанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.