Вы тут

ЕС адключыў ад SWIFT "Белінвестбанк"

"Белінвестбанк" — Банк рэканструкцыі і развіцця / digital.report

З'явіліся падрабязнасці шостага пакета санкцый, якія Еўрасаюз прыняў супраць Расіі і Беларусі. 

Як паведамляе Савет Еўропы, ад сістэмы SWIFT адключаныя яшчэ тры расійскія банкі — "Сбербанк" (ён самы буйны ў Расіі), Маскоўскі крэдытны банк і Рассельгасбанк. 

Таксама ЕС паведамляе, што ад міжнароднай банкаўскай сістэмы адключаць і Беларускі Банк развіцця і рэканструкцыі. Яго іншая назва — "Белінвестбанк".

У сакавіку 2022-га рашэннем ЕС быў адключаны ад SWIFT сугучны з ім па назве Банк развіцця. Тады пад санкцыі трапіў і банк "Дабрабыт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.