Пад санкцыі ЗША трапілі сем'і Карпянкова і Балабы

Пад санкцыі ЗША трапілі сем'і Карпянкова і Балабы

Пад візавыя санкцыі ЗША трапілі яшчэ 100 службовых асоб Беларусі. У іх ліку чыноўнікі, сілавікі і прапагандысты, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што ў другую гадавіну беларускіх пратэстаў ён аддае належнае народу Беларусі, які прыйшоў "у рэкорднай колькасці на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць, рэалізаваць свае правы і вызначыць сваю будучыню".

Ён згадаў, як беларусы, зразумеўшы, што ў іх скраді вынікі выбараў, выйшлі на мірны пратэст. "Беларускі народ прадэманстраваў выдатную ўстойлівасць, падтрымліваючы прадэмакратычны рух на працягу двух гадоў цаной вялікіх асабістых ахвяраў. Гэтыя заклікі да дэмакратыі агучваюць высланыя за мяжу беларусы, больш за 1200 палітвязняў, несправядліва затрыманых унутры краіны, і незлічоная колькасць простых беларускіх грамадзян", — падкрэсліў амерыканскі чыноўнік.

Блінкен згадаў санкцыі, якія ЗША ўвялі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за апоўнія два гады. Пад новыя санкцыі, па яго словах, трапілі "100 службовых асоб рэжыму і звязаных з імі асоб за іх удзел у падрыве або нанясенні шкоды дэмакратычным інстытутам або ў перашкодзе пераходу да дэмакратыі".

Пад іх трапілі супрацоўнікі адміністрацыі Лукашэнкі, МУС, КДБ, Генпракуратуры, Следчага камітэта, Мінтранспарту і сувязі, ГУБАЗіК, Белтэлерадыёкампаніі, АНТ, ВПС і ВПО. Таксама ў спісы дадалі чальцоў парламента, раённых суддзяў, супрацоўнікаў Службы бяспекі, выканкамаў, дзяржаўных універсітэтаў.

Акрамя таго пад санкцыі Дзярждэпа ЗША трапілі сем'і намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова і камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы: у Карпянкова — жонка Ірына і сын Ігар, а ў Балабы — жонка Таццяна і сыны Арцём і Максім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі