Пад Касцюковічамі змагаюцца з буйным лясным пажарам
![Лясны пажар / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/styggkaerret-848532_1280.jpg.webp?itok=6JDBjdTz)
Лясны пажар / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пад Касцюковічамі ў Магілёўскай вобласці змагаюцца з буйным лясным пажарам. Плошча ўзгарання перавышае 10 гектараў, паведамляе у панядзелак прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Сітуацыю ўскладняе моцны вецер — агонь у лесе хутка распаўсюджваецца. На ліквідацыі пажару працуе шэсць адзінак тэхнікі і больш за паўсотні чалавек з дзяржлесаховы.
Прычыну пажару яшчэ высвятляюць. Адзначаецца, што выявіць ачаг дапамагла аўтаматызаваная сістэма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.