Пад чэмпіянат свету мінскія службы таксі купляюць аўтамабілі Geely

Як распавёў дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў, на час хакейнага чэмпіянату многія службы (напрыклад, таксі "107" і "157") закупляюць новыя аўтамабілі. Чыгуначны вакзал будзе абслугоўвацца толькі новымі машынамі, такая ж сітуацыя і з Нацыянальным аэрапортам. Чакаецца абнаўленне аўтапарка беларускімі машынамі Geely. Гэтай маркай аўто будзе прадстаўлена 30% ад таксовак, якія абслугоўваюць Нацыянальны аэрапорт, адзначае tut.by.



Асаблівая ўвага будзе надавацца таксоўкам, якія абслугоўваюць гатэлі. На 90% яны будуць прадстаўленыя кіроўцамі службы "157".



Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі