Пад Чарнобылем гарыць каля 300 гектараў лесу

У Кіеўскай вобласці гараць каля 300 гектараў лесу паблізу Чарнобыля, перадае ВВС. У тым ліку агонь ахапіў лес на тэрыторыі зоны адчужэння — гэта населеныя пункты Іванкоў і Чарнобыль.

З пажарам змагаюцца каля 200 ратавальнікаў, 32 адзінкі тэхнікі, верталёт Мі-8 з вадазліўнай прыладай, "Еўракоптар" і два пажарныя самалёты АН-32.

Кіраўнік Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях Заран Шкірак паведаміў, што ратавальнікі не далі агню распаўсюдзіцца ў бок Чарнобыльскай АЭС. Паводле яго слоў, якія перадае "Інтэрфакс", сітуацыя ўскладняецца моцнымі парывамі ветру. Гарыць трава і месцамі вярхушка лесу "на 15 ачагах узгарання, з якіх 3 найбуйнейшыя".

Фота — ridus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі