Пачаўся збор сродкаў на помнік Алесю Ліпаю

Пачаўся збор сродкаў на помнік Алесю Ліпаю

На платформе Ulej.by пачаўся збор сродкаў на помнік Алесю Ліпаю. Паэт, журналіст і кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, Ліпай пайшоў з жыцця 23 жніўня 2018-га, амаль год таму.

Ліпай пахаваны ў Рудзенску, побач з маці і сястрой. Да першай гадавіны яго смерці на магіле плануецца ўсталяваць помнік, над якім цяпер працуе скульптар Вадзім Мацкевіч.

Трэба сабраць 10 тысяч рублёў. На збор сродкаў адведзена 45 дзён. 

Алесь Ліпай пачаў займацца журналістыкай у сярэдзіне 1980-х. Ён быў першым карэспандэнтам "Радыё Свабода" ў Беларусі, выходзіў у эфір і надыктоўваў навіны па тэлефоне. У 1991 годзе Ліпай заснаваў першае незалежнае інфармагенцтва ў Беларусі — БелаПАН, дзе працаваў да свайго апошняга дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі