Па ўсходзе Беларусі на суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў суботу па ўсходзе Беларусі / pexels.com

Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў суботу па ўсходзе Беларусі / pexels.com

У суботу, 12 жніўня, уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, а ўдзень будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Па ўсходняй палове краіны ўначы і ўдзень пройдуць дажджы, у многіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, па ўсходняй палове краіны — моцны парывісты. Парывы ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 вышэй за нуль. Удзень будзе 18-24 цяпла, па захадзе Беларусі прагназуецца да +26.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі