"Па Дашкевіча прыехалі два мікрааўтобусы, чалавек 7-8 карантышак у чорным"

"Па Дашкевіча прыехалі два мікрааўтобусы, чалавек 7-8 карантышак у чорным"

22 сакавіка блізу 17:30 у Мінску затрымалі "цесляроў" Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку. Разам з імі, верагодна, затрыманы Сяргей Пальчэўскі — ён ездзіў на машыне Дашкевіча па неабходны інструмент, але зараз аўтамабіль з інструментам стаіць пусты ў адным з двароў на вуліцы Карла Маркса. Пярэдняе бакавое шкло з боку кіроўцы ў ім разбітае. Калі карэспандэнт Еўрарадыё прыбег на месца здарэння, трое мужчын заклейвалі яго скотчам і пакетамі з крамы "Суседзі". Пабачыўшы фотаапарат, яны збеглі ў цёмна-зялёны бус "Мерсэдэс" з танаваным шклом і неўзабаве з'ехалі.

"Я выходзіў хвілінаў 10 таму [блізу 17:50. — Еўрарадыё]. "Мэрсэдэс" стаяў вось так, па дыяганалі, а побач з пад'ездам быў прыпаркаваны яшчэ адзін бус. Здаецца, "Газель". А побач 7-8 карантышак у чорным адзенні, — распавядае Еўрарадыё мужчына сталага веку, які бачыў затрыманне. — Я спяшаўся і не заўважыў, ці было ў машыне [Дашкевіча] разбітае шкло. А яны перадавалі адзін аднаму звязку ключоў. Відаць, ад машыны. І ўвесь час, адначасова некаму тэлефанавалі з мабільнікаў. І адварочваліся адзін ад аднаго".

"Па Дашкевіча прыехалі два мікрааўтобусы, чалавек 7-8 карантышак у чорным"
Машына Змітра Дашкевіча з пабітым шклом. Фота: Еўрарадыё

Затрыманне адбылося ў кватэры пісьменнікаў Уладзіміра Арлова і Валянціны Аксак, дзе цесляры ставілі кухню. Па словах Валянціны Іванаўны, пры затрыманні невядомыя выбілі ў кватэры дзверы.

"Па Дашкевіча прыехалі два мікрааўтобусы, чалавек 7-8 карантышак у чорным"

"Я была ў краме. Вяртаюся — і бачу на лесвічнай пляцоўцы незразумелых людзей і звязаных хлопцаў. Зайшла ў хату — а двое за мной, — распавядае Валянціна Аксак. — У хаце разгормлена. Тут я ўжо пачала пытацца, што здарылася, што такое. А яны адказваюць: "У вас дрэнныя работнікі, вось бачыце — дзверы пабілі!". А потым яшчэ адзін работнік, які быў тут, распавёў, што гэта яны [тыя, хто затрымліваў] уварваліся, выбілі дзверы. То бок, ніхто іх не трымаў, проста яны былі зачыненыя".

Наста Дашкевіч, жонка затрыманага апазіцыянера, склікала прэс-канферэнцыю "побач з разбітай "Хондай Джаз". Зміцер Дашкевіч, Арцём Леўчанка і Сяргей Пальчэўскі сталі 12-м, 13-м і 14-м чалавекам, затрыманымі ў Беларусі за апошнія суткі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі