Па бязвізавым рэжыме ў Беларусь за месяц прыляцелі больш за 4400 замежнікаў

Па бязвізавым рэжыме ў Беларусь за месяц прыляцелі больш за 4400 замежнікаў

За першы месяц, пакуль у Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязвізавы рэжым для замежнікаў, у нашую краіну прыбылі 4438 замежнікаў з 59 краінаў. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Найбольшая колькасць "бязвізавых" замежнікаў — грамадзяне Нямеччыны: іх 710 чалавек. Другое месца займае Польшча (548), трэцяе — Італія (479). Таксама шмат наведнікаў было з такіх краінаў, як Францыя (250) і Вялікабрытанія (247). Без візы ў Беларусь прыязджалі грамадзяне такіх экзатычных для нас краінаў, як Уругвай, Панама, Намібія, Андора, Малайзія. 

Агулам жа за час дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі амаль 10,5 тысяч грамадзян з 80 краін, у дачыненні да якіх ён дзейнічае. Частка з іх мела беларускія візы з розных прычынаў: хтосьці атрымаў візу раней, іншыя меркавалі прабыць у краіне больш за пяць "бязвізавых" дзён.

Дарэчы, за аналагічны перыяд 2016 года з тых жа дзяржаў у Беларусь прыязджалі 7890 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі