Вы тут

Орда: сабрана ўжо каля мільёна подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі

Міхаіл Орда на першым масавым пікеце ў Мінску па зборы подпісаў за кіраўніка дзяржавы / Еўрарадыё

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што ўжо сабрана ў дзесяць разоў больш подпісаў, чым трэба.

"На сённяшні дзень нашай ініцыятыўнай групай сабрана ўжо каля мільёна подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты,цытуе словы Орды прэс-служба ФПБ. — І мы гэтую працу, безумоўна, працягнем".

Подпісы будуць збірацца і ў працоўных калектывах, і на пікетах, кажа Міхаіл Орда. 5 чэрвеня ў Мінску прайшоў першы масавы пікет, на якім збіралі подпісы за кіраўніка дзяржавы. Людзі ў чэргах былі маўклівыя, з журналістамі размаўлялі адзінкі, а некаторыя праяўлялі агрэсію. У асноўным гэта былі сябры ФПБ, "Белай Русі" і БРСМ. Прысутнічаў на пікеце і Орда. Было дзяржаўнае тэлебачанне. Але не прайшло і трох гадзін, як пікет згарнулі.

Як вядома, у ЦВК трэба падаць не менш за 100 тысяч подпісаў. Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.