Вы тут

У Мінску прайшоў першы масавы пікет, на якім збіралі подпісы за Лукашэнку

Чарга жадаючых паставіць подпіс за Аляксандра Лукашэнку / Еўрарадыё

У Мінску ў пятніцу каля гандлёвага цэнтра "Dana Mall" побач з станцыяй метро "Усход" прайшоў першы масавы пікет, на якім збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Большасць людзей, якія стаялі ў чэргах, не хацелі размаўляць з журналістамі. На пікеце шмат членаў БРСМ, "Белай Русі" і афіцыйных прафсаюзаў.

Група сябраў БРСМ чапляліся да журналіста Радыё Свабода, які вёў стрым з пікета, і задавалі яму правакацыйныя пытанні.

Пікет пачаўся каля 16-й гадзіны, а да 19-й ён ужо быў згорнуты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.