Офіс Санта-Клаўса ў Лапландыі збанкрутаваўся

Офіс Санта-Клаўса ў Лапландыі прызнаны банкрутам. Прадпрыемства, якое з’яўляецца вядомым на ўвесь свет тэматычным паркам, не змагло разлічыцца з падаткамі ў памеры 200 тысяч еўра.

Кіраўнік кампаніі Ярма Карыніем яшчэ спадзяецца дамовіцца з падатковымі органамі і захаваць прадпрыемства. Офіс Санта-Клаўса павінен заплаціць падаткі цягам тыдня.

Як паведамляе REUTERS, фінансавыя праблемы ў рэзідэнцыі дзядулі Санты пачаліся з-за адтоку расійскіх турыстаў. Раней найбольшай колькасць гасцей была менавіта з Расіі, але цяпер іх з першай пазіцыі ссунулі японцы.

Офіс Санта-Клауса — адзін з трох галоўных тэматычных паркаў у Лапландыі. Ён працуе круглы год. У кампаніі працуе каля 20 чалавек. Летась парк наведалі 300 тысяч гасцей.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі