“Нёман” адолеў БАТЭ (відэа)

Гродзенскі “Нёман” у сябе дома перамог БАТЭ с мінімальнай перавагай — 1:0. Гэта другая для гродзенцаў перамога за сезон над лідарам першынства. Гол у браму гасцей на 76-й хвіліне забіў камерунскі легіянер Гі Стэфан Эсамэ. Гэтая перамога дазволіла клубу ўзняцца на 4-е месца ў турнірнай табліцы і пацясніць уніз “Тарпеда-БелАЗ” і “Гомель”.



Таксама сёння згулялі “Нафтан” і “Мінск” — 2:1 і “Славія” з “Белшынай” — 0:1.



Нагадаем вынікі ўчорашніх матчаў гэтага тура: “Гомель” — “Дынама” (Мінск) — 1:4, “Тарпеда-БелАЗ” — “Шахцёр” — 1:0, “Дняпро” — “Дынама” (Брэст) — 3:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі