Нявестка Лукашэнкі паразважала над пытаннем, паэтка яна ці не паэтка

Лукашэнка-Сялук пакуль не рашаецца назваць сябе паэткай

Лукашэнка-Сялук пакуль не рашаецца назваць сябе паэткай / ont.by

Нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Сяргееўна Лукашэнка (псеўданім — Ганна Сялук, яна жонка Дзмітрыя Лукашэнкі) у інтэрв'ю sb.by паразважала, паэтка яна ці не паэтка.

"У маёй галаве заўсёды нараджаліся нейкія радкі і словы, але я іх ніколі не запісвала і не развівала ў тую ці іншую форму, — кажа Ганна Лукашэнка. — Проста гэта было нікому не трэба. А цяпер з такіх вось асобных ёмістых слоў, вобразаў або цікавых фраз, якія ўзнікаюць, з'яўляюцца песні".

Лукашэнка-Сялук пакуль не рашаецца назваць сябе паэткай. "Я — аўтарка слоў песень", — кажа яна. І дадае, што на яе погляд, "паэт — гэта нехта больш прафесійны, чым я, як мінімум з філалагічнай адукацыяй".

А яшчэ нявестка Лукашэнкі прызналася, што ў яе атрымліваецца працаваць са словам "стаханаўскімі тэмпамі". "Часам песня ствараецца за 10-15 хвілін. У галаву прыходзяць словы, і ты іх адразу запісваеш", — кажа яна. Напрыклад, 15 песень альбома Руслана Аляхно Ганна Лукашэнка напісала за 10 дзён!

Нявестка Лукашэнкі — аўтарка песень "Бульба-дэнс" і "Ах, Александр", гімна Генпракуратуры "Захавальнікі права", песні да "Дня народнага адзінства". Свой новы "хіт", песню "Зроблена ў Беларусі" яна прысвяціла "Году якасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі