Вы тут

Нямецкі футбаліст Басцьян Швайнштайгер аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Басцьян Швайнштайгер / twitter.com/BSchweinsteiger

Нямецкі футбаліст Басцьян Швайнштайгер аб'явіў пра завяршэнне кар'еры. "Час прыйшоў!", — напісаў ён у Twitter.

Швайнштайгеру 35 гадоў. Ён пятнаццаць гадоў гуляў за мюнхенскую "Баварыю", восем разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, сем разоў — уладальнікам Кубка Германіі, выйграваў з камандай Лігу чэмпіёнаў. Чэмпіён свету 2014 года. Быў капітанам зборнай Германіі. Пасля сыходу з "Баварыі" гуляў за "Манчэстар Юнайтэд" (у 2015-2017 гадах), пасля з'ехаў за акіян, выступаў за "Чыкага Файр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.