Нумар часопіса Elle з інтэрв'ю Брыжыт Макрон стаў рэкордным па продажах

Нумар часопіса Elle з інтэрв'ю Брыжыт Макрон стаў рэкордным па продажах

Эксклюзіўны нумар часопіса Elle з інтэрв'ю жонкі прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон стаў рэкордным па продажах за апошнія 10 гадоў. Нумар выйшаў 18 жніўня, і да 27-га было прададзена 530 тысяч асобнікаў, паведамляюць СМІ.

Брыжыт Макрон распавяла журналістам, як бачыць сваю ролю ў якасці першай лэдзі Францыі. Эмануэль Макрон прапанаваў фінансаваць яе грамадскую дзейнасць з дзяржаўнага бюджэту, аднак французы выступілі супраць гэтай ініцыятывы. Пад адпаведнай петыцыяй падпісаліся больш за 300 тысяч чалавек. Брыжыт Макрон заявіла, што грошай за сваю працу яна браць не будзе. Яна падкрэсліла, што стараецца не нашкодзіць мужу.

Як вядома, жонка французскага прэзідэнта старэйшая за мужа на 24 гады. Эмануэль Макрон пазнаёміўся з будучай жонкай у езуіцкім ліцэі ў Ам'ене, дзе яна выкладала французскую мову і вяла тэатральны гурток. На той час Макрону было 16, а ёй 40.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі