Новым кіраўніком БРСМ абралі Андрэя Белякова

20 студзеня на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі быў абраны новы кіраўнік. Першым сакратаром стаў Андрэй Белякоў, які з лета 2013-га займаў пасаду другога сакратара ЦК арганізацыі.

Нагадаем, Андрэй Белякоў у БРСМ з 2000 года. Ён пачынаў з працы першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта саюза моладзі, у 2003-м ачоліў гарадскі камітэт арганізацыі, у 2008 годзе стаў першым сакратаром Гомельскага абласнога камітэта БРСМ. У апошнія гады працуе ў Мінску.

Даведка Еўрарадыё:

БРСМ з’яўляецца ў 2002 годзе пасля зліцця “Беларускага патрыятычнага саюза моладзі“ і “Беларускага саюза моладзі“. БРСМ абвяшчае сябе паслядоўнікам ленінскага камсамола. Арганізацыю часта крытыкуюць СМІ за прымусовае членства ў арганізацыі, некаторыя траплялі туды выпадкова.

У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку

Таксама для членаў БРСМ прапаноўваюцца розныя ільготы і зніжкі.

У БРСМ завабліваюць бясплатнай гарбатай і кавай (фота)

Пасля забароны піць піва на вуліцы БРСМ стварае “Моладзевыя атрады аховы правапарадку”, якія пачынаюць разам з міліцыяй патруляваць вуліцы.

БРСМ ловіць на вуліцы людзей, якія п’юць піва, і здае іх у міліцыю

Пазней гэтыя атрады атрымалі развіццё і нават пачалі праходзіць спецыяльную падрыхтоўку.

Удзельнік атрада БРСМ: Трэніруемся ў спецназе, некаторых вучаць страляць

Пасля пачатку канфлікту ва Украіне БРСМ адмаўляецца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас святкавання Дня перамогі і рэкамендуе ужываць толькі чырвона-зялёныя стужкі.

“Белая Русь” і БРСМ: Георгіеўскія стужкі выкарыстоўваць не будзем

Фінансуецца арганізацыя з дзяржаўнага бюджэту. У 2011 годзе ім далі 20,5 мільярдаў рублёў, а гэта 98% усіх грошай на моладзевую палітыку.

Фота: brsm.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі