Моладзь да 30 гадоў складае 18,1% насельніцтва Беларусі — Белстат
Выпускны ў школе / LookByMedia
На пачатак 2026 года ў Беларусі налічвалася 1 636 722 чалавекі ва ўзросце 14–30 гадоў — 18,1% ад агульнай колькасці насельніцтва. Дадзеныя апублікаваны Белстатам.
Сярод моладзі 51,2% складаюць юнакі, 48,8% — дзяўчаты. Найбольшая колькасць маладых людзей засяроджана ў Мінску — 396,5 тыс. чалавек.
Амаль уся моладзь — 99,4% — карыстаецца інтэрнэтам, 99,1% выходзяць у сетку штодня. Кожны пяты валанцёр у краіне — ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў.
Фізічнымі практыкаваннямі або спортам займаюцца 60% юнакоў і 54,1% дзяўчат.
У 2025/2026 навучальным годзе вышэйшую адукацыю атрымлівалі 239,7 тыс. студэнтаў і магістрантаў, сярэднюю спецыяльную — 119,9 тыс., прафесійна-тэхнічную — 71,4 тыс. чалавек.
У агульнай колькасці занятага насельніцтва маладыя людзі 15–30 гадоў складаюць 17,6%. Працоўную дзейнасць у 2025 годзе ажыццяўлялі 56,5% грамадзян гэтай узроставай групы.
Найбольш моладзь працуе ў сферах паслуг па часовым пражыванні і харчаванні (32,2%), інфармацыі і сувязі (32%), дзяржаўнага кіравання (31,4%).