Новы рэкорд: курс долара ў Беларусі 29 снежня вырас на 185 рублёў

Новы рэкорд: курс долара ў Беларусі 29 снежня вырас на 185 рублёў

У аўторак, 29 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 185 рублёў — да 18 555, курс еўра павысіўся на 211 — да 20 347 рублёў. А вось курс расійскага рубля зноў знізіўся — з 259,74 да 256,05 беларускага.

У параўнанні з кошыкам валют рубель знізіўся на 0,04%. 

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 28 снежня, курс долара вырас на 81 рубель — да 18 370, курс еўра вырас на 129 — да 20 136 рублёў. А вось курс расійскага рубля знізіўся — з 263,26 да 259,74 беларускага.

Новы рэкорд: курс долара ў Беларусі 29 снежня вырас на 185 рублёў
Новы рэкорд: курс долара ў Беларусі 29 снежня вырас на 185 рублёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі